БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі

8.07.2026 / 09:25

Nashaniva.com

Комплекс у вёсцы Новае Поле пустуе з 1990‑х гадоў. Будаўніцтва спынілася з-за недахопу фінансавання, піша «Мінская праўда».

У склад аб’екта ўваходзяць галоўны і спальны карпусы агульнай плошчай амаль 9 тысяч квадратных метраў, а таксама ўчастак плошчай каля 4 гектараў. Паводле праекта тут павінны былі з’явіцца басейн, SPA-зона, медыцынскія кабінеты і нумары для адпачывальнікаў.

Пачатковая цана — 204 тысячы рублёў (каля 70 тысяч долараў). Электронныя таргі адбудуцца 30 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула