БЕЛ Ł РУС

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё

8.07.2026 / 09:57

Nashaniva.com

На месцы былога аўтапарку на Маякоўскага пабудуюць дамы для тых, хто ў чарзе. 

У Мінску вызначылі яшчэ адно месца пад шматпавярховую жылую забудову. Дамы з'явяцца на тэрыторыі былога аўтобуснага парка №2 на вуліцы Маякоўскага. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік.

Раней усіх работнікаў і транспарт гэтага філіяла перавялі ў іншыя паркі горада, таму вызваленую тэрыторыю вырашылі аддаць пад жыллё. Зараз спецыялісты завяршаюць праектаванне і чакаюць вынікаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.

Камерцыйнага жылля на гэтай пляцоўцы не будзе. Усе кватэры прызначаны выключна для тых, хто стаіць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у раённай адміністрацыі. Пачаць будаўніцтва плануюць у канцы года — у чацвёртым квартале 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула