БЕЛ Ł РУС

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму

8.07.2026 / 10:46

Nashaniva.com

ДАІ змагаецца з «эфектам апошняй секунды», але ёсць і мінусы.

У некаторых беларускіх гарадах, да прыкладу, у Магілёве, з пешаходных і аўтамабільных святлафораў пачаў знікаць зваротны адлік часу.

Рашэнне прыняла Дзяржаўтаінспекцыя, і яно выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў і пешаходаў.

Прадстаўнікі ДАІ патлумачылі гэты крок клопатам пра бяспеку і жаданнем перамагчы «эфект апошняй секунды». Інспектары заўважылі, што многія ўдзельнікі руху пачалі арыентавацца на лічбы, а не на колеры.

Бачачы, што да змены сігналу засталася літаральна секунда, кіроўцы часта не тармозяць, а наадварот прыспешваюць машыну, каб праскочыць скрыжаванне.

Падобным чынам паводзяць сябе і пешаходы, якія рызыкуюць выбягаць на зебру за пару секунд да чырвонага. На думку ведамства, адключэнне экранаў дапаможа знізіць аварыйнасць і залішнюю спешку на дарогах.

Аднак самі жыхары паставіліся да новаўвядзення скептычна. У сацыяльных сетках людзі адзначаюць, што таймер быў зручным інструментам для планавання руху.

Без лічбавага табло кіроўцам стане цяжэй разлічваць хуткасць, таму многія пачнуць паскарацца «на ўсялякі выпадак», каб паспець на зялёны. Да таго ж, на думку каментатараў, аматары рызыкаваць нікуды не знікнуць і ўсё адно будуць спрабаваць праскочыць скрыжаванне, але цяпер ужо проста на міргаючы сігнал.

У той жа час сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўжо абвясціла, што ў Мінску адключэнні святлафорных таймераў зваротнага адліку не плануюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула