БЕЛ Ł РУС

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў

8.07.2026 / 11:44

Nashaniva.com

Ахвярай буйнога махлярства стаў грамадзянін адной з краін Усходняй Азіі.

Як паведамляе міліцыя, двое мінчукоў ва ўзросце 31 і 36 гадоў прапанавалі іншаземцу паслугу — абмяняць наяўныя даляры на крыптавалюту.

Мужчына перадаў ім пакет з грашыма. Аднак саўдзельнікі непрыкметна падмянілі яго на такі ж пакет, але з фальшывымі купюрамі. Зрабіўшы выгляд, што пералічваюць грошы, махляры абурыліся, нібыта іншаземец спрабуе разлічыцца з імі падробкамі.

Пасля гэтага яны адмовіліся ад здзелкі і хутка зніклі разам з сапраўднымі грашыма замежніка.

Сума стратаў склала 130 тысяч даляраў. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраваных. Частку выкрадзеных грошай у іх забралі і вярнулі ўладальніку.

Супраць мужчын завялі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры. Мінчукам пагражае да 12 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула