БЕЛ Ł РУС

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

8.07.2026 / 11:59

Nashaniva.com

Цяпер яна памочніца Аляксандра Лукашэнкі па Магілёўскай вобласці.

65‑гадовая Надзея Каткавец прызначана памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Магілёўскай вобласці. Чыноўніца найбольш запомнілася сваімі развагамі пра «хаацічаскі сложаныя цэны». 

«Надзея Мікалаеўна, я вас ведаю даўно. Вы чалавек актыўны. Напэўна, больш вопытнага за сталом нікога няма. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі вы і далей будзеце такім актыўным чалавекам. Як вы бачыце, заседзецца на месцы недзе там я вам не даў, — сказаў Лукашэнка ёй. — Адпачылі трошкі і наперад».

Каткавец апошнім часам была на пенсіі, але займалася навуковай дзейнасцю. 

Яна пачынала сваю працоўную дзейнасць у Шклоўскім раёне, у саўгасе «Гарадзец», дзе працаваў і Лукашэнка. Пазней была чыноўніцай, дарасла ў 2013‑м да намесніцы кіраўніка спраў Лукашэнкі (на гэтай пасадзе была да 2017-га). Пасля Каткавец стала старшынёй назіральнай рады Парытэтбанка, а з канца 2017-га працавала ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Апошнія гады (2022-2023) працавала ў рэгіянальных філіялах БНБК. 

Акрамя таго, памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці прызначаны Юрый Валяваты. Дагэтуль ён працаваў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Дзмітрый Рэуцкі стаў памочнікам Лукашэнкі і інспектарам па Мінску. Раней ён быў намеснікам старшыні КДБ.

Таксама Лукашэнка змяніў кіраўнікоў у Шклоўскім і Бабруйскім раёнах. Новым старшынёй Шклоўскага райвыканкама стаў Міхаіл Крыцкі. Сюды ён пяройдзе з пасады кіраўніка Бабруйскага райвыканкама, на чале якога цяпер будзе працаваць Аляксандр Каўранін. Ён да гэтага часу быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула