БЕЛ Ł РУС

У Зэльвенскім раёне раварыстка трапіла пад камбайн

8.07.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 7 ліпеня прыблізна апоўдні ў вёсцы Ялуцавічы.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 44‑гадовы кіроўца кормаўборачнага камбайна Jaguar пры выездзе з другаснай дарогі не саступіў дарогу 57‑гадовай жанчыне, якая ехала на ровары па галоўнай дарозе.

У выніку сутыкнення раварыстка атрымала траўму галавы. Яе даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула