БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

8.07.2026 / 16:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Анкары пажартаваў, што гэта даволі небяспечна.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Alex Brandon

«Гэта складана, паколькі там шмат украінскіх дронаў. На маю думку, гэта небяспечна», — сказаў Зяленскі ў пачатку сустрэчы з Трампам.

Ён дадаў, што перамовы можна правесці ў адной з краін Еўропы.

Трамп, у сваю чаргу, заявіў, што Зяленскі і Пуцін — складаныя людзі, таму скончыць вайну Расіі супраць Украіны не так лёгка. Аднак у апошнія тыдні, маўляў, ёсць пэўны прагрэс.

«Мы шмат спынілі войнаў. Але, думаю, гэта [вайна] — не самае лёгкае. Пуцін такі нялёгкі чалавек, спадар прэзідэнт [Зяленскі] — складаны па-свойму чалавек».

Чытайце таксама:

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны

Каментары да артыкула