Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам
Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную вытворчасць супраць 48‑гадовага Андрэя Сушы.
Андрэй Суша справа
Мужчына абвінавачваецца па ч. 1 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 371 (незаконнае перасячэнне мяжы), арт. 391 (абраза суддзі), чч. 1 і 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 3 арт. 361‑1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Андрэй Суша вядомы тым, што ў 2021 годзе, ратуючыся ад рэпрэсій, пераляцеў з Беларусі ў Літву на параплане з маторам.
Чытайце таксама:
«Па дарожных знаках зразумеў, што ў Літве». Мінчук уцёк за мяжу на параплане з маторам
Сяргея Міхалка пачнуць судзіць завочна ў канцы ліпеня
З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі