ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас сустрэчы са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім у Анкары на палях саміту НАТА, што ягоная краіна будзе набываць ва Украіны дроны.
Украінскі ўдарны беспілотнік «Люты». Фота: Militarnyi
У Трампа спыталі, які цяпер статус пагаднення па дронах паміж Украінай і ЗША.
«Мы будзем купляць іх дроны. Мы вырабляем цудоўныя дроны, але яны маюць здольнасць вырабляць іх у вельмі вялікай колькасці, што надзвычай уражвае. Дзіўна, што ва ўмовах вайны яны іх вырабляюць. Яны робяць іх у падвалах», — адказаў на гэта амерыканскі прэзідэнт.
У маі СМІ пісалі, што ўрады ЗША і Украіны падрыхтавалі праект мемарандума, у якім выкладзеныя ўмовы магчымага новага абароннага пагаднення паміж краінамі, што будзе тычыцца сферы беспілотнікаў.
Таксама падчас размовы з Зяленскім Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты дадуць Украіне права самім вырабляць ракеты для комплексаў Patriot — найлепшых на свеце па стане на сёння сістэм СПА.
Чытайце таксама:
«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё
Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў
Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot