БЕЛ Ł РУС

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма

8.07.2026 / 18:42

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася служба бяспекі адной са сталічных кампаній каршэрынгу, паведаміўшы пра незаконнае выкарыстанне іх электрамабіля. Сілавікі хутка ўстанавілі асобу падазраванага — ім аказаўся 38‑гадовы начальнік аддзела аднаго з мінскіх прадпрыемстваў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Высветлілася, што мужчына рэгулярна карыстаўся каршэрынгам і аддаваў перавагу аўтамабілям Tesla. Калі ж у яго ўзніклі фінансавыя цяжкасці, то вырашыў выкарыстаць свае веды ў праграмаванні, каб надалей ездзіць без аплаты.

З дапамогай спецыяльных маніпуляцый праз мабільную праграму ён атрымаў доступ да электрамабіля і мог карыстацца ім без спісання грошай. Падчас адной з такіх паездак ён нават з’ездзіў на Tesla да бацькоў у Маладзечанскі раён.

Паводле інфармацыі сілавікоў, мужчына рабіў гэта неаднаразова і з рознымі машынамі. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Юнак на Tesla ўехаў у Porsche пад Мінскам

У Мінску перакулілася Tesla і падбіла два іншыя аўтамабілі

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент

Каментары да артыкула