БЕЛ Ł РУС

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

8.07.2026 / 18:47

Nashaniva.com

Пра рашэнне забараніць экспарт дызелю паведаміў віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак падчас нарады ва ўрадзе з удзелам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Паводле яго слоў, мера павінна павялічыць аб’ёмы дызпаліва на ўнутраным рынку.

Здымак ілюстрацыйны

Гэта рашэнне стала чарговым сведчаннем праблем з палівам у Расіі. Раней дзейнічала забарона на экспарт дызелю для кампаній, якія не займаюцца яго вытворчасцю, а апошнім часам вываз паліва фактычна ўжо амаль спыніўся.

Раней Расія мела значны запас дызельнага паліва: нафтаперапрацоўчыя заводы выпускалі прыкладна 85 мільёнаў тон, а ўнутранае спажыванне складала каля 46 мільёнаў тон, таму вялікая частка прадукцыі ішла на экспарт.

Цяпер расійскія ўлады разлічваюць накіраваць больш паліва ўсярэдзіну краіны і паведамляюць, што імпарт нафтапрадуктаў можа пачацца ўжо ў ліпені.

Чытайце таксама:

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію

Каментары да артыкула