Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў
У Мінск прыляцеў з двухдзённым візітам прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў. Адразу з аэрапорта яго павезлі ў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам.
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што сёння Лукашэнка з Мірзіёевым сустракаюцца адзін на адзін, а пасля ў іх будзе нефармальная вячэра.
Заўтра ж плануецца афіцыйная частка сустрэчы з удзелам дэлегацый.
Як афіцыйна паведамлялася раней, галоўнай тэмай гэтага візіту мае стаць развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Узбекістанам у розных сферах.
Асноўную ўвагу бакі плануюць надаць развіццю вытворчай кааперацыі і рэалізацыі сумесных праектаў.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне каля 20 дакументаў, галоўным з якіх стане Дэкларацыя аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам.
Чытайце таксама:
У Мінск ляціць прэзідэнт Узбекістана
Сярод лідараў краін былога СССР расіяне найбольш давяраюць Лукашэнку — дзяржаўны саццэнтр