Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на продаж ужо трэці раз
Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на ўжо трэція таргі. За два месяцы ягоны стартавы кошт знізіўся прыкладна на 40%.
Фота: e-auction.by
Цяпер за комплекс просяць крыху больш за 13,9 мільёна рублёў. На папярэдніх таргах, якія не адбыліся з-за адсутнасці купцоў, кошт складаў каля 18,5 мільёна рублёў, а на першых таргах аб’ект ацэньваўся больш чым у 23 мільёны рублёў.
«Лагойск» прадаецца як адзіны маёмасны комплекс. У яго склад уваходзяць не толькі гарналыжныя трасы, але і рэстаран, SPA-цэнтр, гасцявыя дамкі і іншыя аб’екты інфраструктуры.
Комплекс спыніў працу пасля заканчэння зімовага сезона 2026 года. Ён дзейнічаў каля 22 гадоў і цяпер прадаецца як арыштаваная маёмасць кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа з-за запазычанасцяў.
Наступны аўкцыён прызначаны на 23 ліпеня.
Чытайце таксама:
Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара
Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»
Юрый Чыж працягвае судзіцца са сваім сынам
Чыжоўскага «Лагойска» не прадалі. Патэнцыйныя інвестары чакаюць зніжэння цаны