БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона

9.07.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала справаздачу аб парушэннях у сферы рэкламы. Пад прыцэл ведамства патрапіў слоган Гродзенскага мясакамбіната.

Паводле ацэнкі МАРГ, фармулёўка «Мы ў топе — і гэта назаўжды!» стварала ў спажыўцоў уражанне безумоўнай перавагі прадукцыі гэтага камбіната над іншымі вытворцамі.

Прадстаўнікі прадпрыемства спрабавалі апраўдацца тым, што выраз з'яўляецца іх афіцыйна зарэгістраваным таварным знакам. Аднак у міністэрстве падкрэслілі, што гэты факт не дае права выкарыстоўваць рэкламныя фразы, якія «ствараюць ілюзію безумоўнага лідарства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула