БЕЛ Ł РУС

«Яхту Пуціна» перагналі ў Севераморск. Магчыма, яе ратуюць ад украінскіх беспілотнікаў

9.07.2026 / 12:23

Nashaniva.com

82‑метровая супер’яхта «Грэйсфул» (якую пасля пачатку вайны пераназвалі ў «Касатку»), звязаная з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, цяпер знаходзіцца ў порце Севераморска каля Мурманска. Пра гэта паведаміла дацкая радыёвяшчальная карпарацыя DR, спасылаючыся на спадарожнікавыя здымкі ад 5 ліпеня.

Скрын відэа

Разам з яхтай у порт прыбыў ваенны карабель суправаджэння «Ваявода», які ішоў з адключаным транспондэрам — яго ненадоўга ўключылі толькі за 70 кіламетраў ад Севераморска.

Напрыканцы чэрвеня гэты канвой заўважылі каля ўзбярэжжа Даніі. Тады экіпаж перадаў афіцыйнае паведамленне, што судна нібыта накіроўваецца ў Стамбул, аднак пасля гэтага караблі прайшлі ўздоўж Нарвегіі ў расійскія паўночныя воды.

Эксперты лічаць, што эвакуацыя яхты на Поўнач звязаная са спробай абараніць яе ад атак украінскіх беспілотнікаў, якія рэгулярна далятаюць да паўднёвых рэгіёнаў Расіі.

Да гэтага «Грэйсфул» неаднаразова бачылі ў Сочы падчас візітаў туды Пуціна. Кошт судна ацэньваецца ў 100—120 мільёнаў даляраў — яхта лічыцца другой па памеры яхтай расійскага прэзідэнта пасля 140‑метровай «Шахерэзады».

Чытайце таксама:

Падчас вайны Пуцін заклапочаны новай яхтай. У гэтым яму насустрач ідуць еўрапейцы ФОТЫ

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі

Яхта ўраджэнца Гомеля, якая каштуе $200 мільёнаў, гніе ў Дубаі

Каментары да артыкула