БЕЛ Ł РУС

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе

9.07.2026 / 12:29

Сяргей Гезгала

Гэта незвычайная гісторыя: перш чым трапіць на працу ў сям’ю аднаго з самых багатых людзей Расіі, Паўлаў працаваў грузчыкам на птушкафабрыцы ў Магілёўскай вобласці.

43‑гадовы Уладзімір Паўлаў стаў асабістым памочнікам сям'і Германа і Яны Грэфаў. Фота Паўлава — з пашпартнай базы. Фота Грэфа — Wikimedia Commons

43‑гадовы Уладзімір Паўлаў родам з вёскі Вайнілы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. «Наша Ніва» высветліла гэта з дапамогай ініцыятывы беларускіх сілавікоў «Белпол».

У Паўлава ёсць жонка і сын.

43‑гадовы Уладзімір Паўлаў стаў асабістым памочнікам сям'і Германа і Яны Грэфаў. Фота з пашпартнай базы

Паўлаў відавочна блізкі да сям’і Грэфа: яго тэлефон у чужых запісных кніжках фігуруе як «Владимир Греф», «Яна Греф Архангельское», «Володя Архангельское» і «Охр Архангельское Володя», адзначыла расійскае тэлеграм-выданне «Сістэма».

У пасёлку Архангельскае каля Рублёўскай шашы знаходзіцца рэзідэнцыя Грэфа.

Той жа нумар выкарыстоўваўся для дастаўкі тавараў у Архангельскае.

У 2021‑м у якасці месца працы Паўлаў указваў Сбербанк.

Грэф і Сбербанк знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі як частка пуцінскай машыны, за крывавую вайну з мэтай захопу Украіны.

Гэта незвычайная кар’ерная гісторыя: перш чым трапіць асабістым памочнікам у сям’ю аднаго з самых багатых людзей Расіі Паўлаў працаваў грузчыкам на птушкафабрыцы ў Магілёўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула