БЕЛ Ł РУС

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ

9.07.2026 / 13:33

Nashaniva.com

Для зборнай Парагвая чэмпіянат свету па футболе завяршыўся на стадыі 1/16 фіналу пасля паражэння ад Францыі, аднак гарачыя паўднёваамерыканскія балельшчыкі дагэтуль не могуць змірыцца з няўдачай.

Напружанне паміж краінамі спачатку вылілася ў расісцкі скандал сенатара Селесты Амарыльі з Кіліянам Мбапэ — прэзідэнту Парагвая нават прыйшлося прасіць прабачэння перад Эмануэлем Макронам.

А цяпер фанаты перайшлі да радыкальных традыцыйных рытуалаў.

Падчас народных гулянняў на дзень Святога Івана ў Асунсьёне заўзятары спалілі пудзіла з подпісам імя французскага форварда.

TREMENDO: Los paraguayos eligieron a Mbappé como la figura del Judas Kai para quemar en las fiestas de San Juan, lo que desató todo tipo de comentarios en las redes sociales pic.twitter.com/BxJ4jIzWvU

— oss (@jradoss) July 5, 2026

Згодна з парагвайскім звычаем, мясцовыя жыхары штогод выбіраюць персанажа на ролю «Юды Каі» — лялькі, набітай рыззём і газетамі, якая сімвалізуе біблейскага здрадніка Іуду Іскарыёта.

У сучаснай трактоўцы на гэтую ролю прызначаюць рэальных людзей, якія больш за ўсіх «насалілі» народу ці выклікалі грамадскае абурэнне за мінулы год. Сёлета такім калектыўным ворагам абралі Мбапэ.

Парагвайцы палічылі паводзіны Мбапэ падчас матча непаважлівымі да іх зборнай. Пасля фінальнага свістка Мбапэ адмовіўся паціснуць руку парагвайскаму брамніку Арланда Хілю, за што той кінуў французу мяч у спіну. Пры гэтым у футбольных колах многія лічаць, што правакацыйна і груба на полі паводзілі сябе менавіта парагвайскія футбалісты, а дзеянні француза былі толькі адказам на гэта. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула