БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

9.07.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Следчы камітэт назваў прычыну буйнога пажару ў жылым доме на вуліцы Леніна, 9 у Мінску.

Фота: Следчы камітэт

«Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што прычынай узнікнення пажару стала парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку пры выкарыстанні электрычных сетак і электрапрыбораў», — заявілі ў Следчым камітэце.

Пажар успыхнуў увечары 28 чэрвеня на мансардным паверсе і хутка распаўсюдзіўся, пашкодзіўшы памяшканні. У выніку былі знішчаныя і пашкоджаныя маёмасць дзяржаўных органаў, а таксама фізічных і юрыдычных асоб. Папярэдне памер шкоды ацэньваецца не менш як у 450 тысяч рублёў.

Фота: Следчы камітэт

Па факце здарэння Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое па неасцярожнасці прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры.

Следчыя працягваюць высвятляць усе абставіны здарэння, у тым ліку ўстанаўліваюць асоб, якія могуць быць датычныя да ўзнікнення пажару, а таксама канчатковы памер нанесенай шкоды.

Чытайце таксама:

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 9

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму

Каментары да артыкула