БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах уляцеў у плот 15‑гадовы падлетак на матацыкле

9.07.2026 / 16:25

Nashaniva.com

У Івацэвічах у дарожна-транспартнае здарэнне трапілі непаўналетні матацыкліст і яго пасажыр, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Як паведамляецца, 15‑гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, ехаў на незарэгістраваным матацыкле «Мінск» у бок завулка Чапаева. Каля дома № 1 на павароце ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу.

У выніку аварыі 14‑гадовы пасажыр матацыкла атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула