БЕЛ Ł РУС

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

9.07.2026 / 16:51

Nashaniva.com

У Магілёве на тэрыторыі аднаго з былых прамысловых прадпрыемстваў раніцай 9 ліпеня загінуў 65‑гадовы зваршчык, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Паводле звестак Следчага камітэта, мужчына хацеў спусціцца на ніжні паверх. Ён адчыніў дзверы грузавога ліфта, не пераканаўся, што кабіна знаходзіцца на месцы, і ступіў у пустую ліфтавую шахту.

Рабочы ўпаў з вышыні каля шасці метраў і атрымаў смяротныя траўмы.

Устаноўлена, што будынак цэха яшчэ не быў уведзены ў эксплуатацыю. На момант здарэння доступ на верхнія паверхі быў магчымы толькі па лесвіцах.

Па факце гібелі работніка праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла

У Мінскай вобласці мужчына загінуў, калі чысціў басейн

У Дзяржынскім раёне машына насмерць збіла пешахода

Каментары да артыкула