БЕЛ Ł РУС

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы

10.07.2026 / 10:47

Nashaniva.com

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў быў уключаны ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац» памылкова. Цяпер старонка, якая змяшчала звесткі пра яго, выдаленая, паведаміла выданне. 

34‑гадовы кіраўнік незалежнага беларускага медыя Яўген Казарцаў трапіў у чорныя ўкраінскія спісы ў чэрвені. 

Былому журналісту расійскага дзяржаўнага рэсурса «Спутнік» закідалі «ўдзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны», распаўсюд расійскай прапаганды і маніпуляванне грамадска значнай інфармацыяй у інтарэсах Крамля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула