На станцыі метро «Пятроўшчына» адбылося здарэнне з пасажырам
Падрабязнасці невядомыя.
Як паведаміла прэсавая служба метро, прычынай другога за сённяшнюю раніцу збою працы метро стаў інцыдэнт з пасажырам на станцыі «Пятроўшчына», які адбыўся ў 10:16.
Супрацоўнікам падземкі і экстранным службам спатрэбілася 7 хвілін, каб урэгуляваць сітуацыю, і ўжо ў 10:23 цягнікі зноў пайшлі па лініі.
Пра стан пасажыра на гэты момант не паведамляецца. Што адбылося, таксама невядома.