Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна
Віталю Быстрову прысудзілі хатнюю хімію.
Віталь Быстроў
Віталю Быстрову 43 гады. Ён родам з Камянца. Скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Пасля Быстроў паступіў у грэка-каталіцкую семінарыю і шмат гадоў служыў у парафіі ў Івацэвічах. Летась парафію пазбавілі рэгістрацыі, а неўзабаве Быстрова затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
Нядаўна Брэсцкі абласны суд судзіў яго за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). Пераслед звязаны са справай Гаюна.
Быстрову прысудзілі хатнюю хімію.