БЕЛ Ł РУС

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»

13.07.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Ніне Гнядзько прысудзілі хатнюю хімію.

Ніна Гнядзько. Фота з яе старонкі ў «Аднакласніках»

Ніне Гнядзько 70 гадоў. Яна мінчанка. Раней займалася прадпрымальніцтвам, цяпер на пенсіі.

Яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 130 («распальванне варожасці») і часткі 1 артыкула 368 («абраза Лукашэнкі») Крымінальнага кодэкса.

Дэталі справы застаюцца невядомымі, але звычайна па такіх артыкулах беларусаў судзяць за выказванні і каментары палітычнага характару ў інтэрнэце. Ніне прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

Чытайце таксама:

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле

Каментары да артыкула