На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ
На Барысаўскіх могілках у Маскве паставілі помнік на магіле вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які загінуў у зняволенні два з паловай года таму.
Фота: Sota
У аб'яўленым сваякамі Навальнага конкурсе помнікаў перамог эскіз «Тытан і камень».
«Надмагілле гранічна лаканічнае. Яно складаецца з трох блокаў чорнага граніту і надпісу з металу з імем «Аляксей Навальны» без дадатковага тэксту», — гаварылася ў апісанні эскіза.
Аляксей Навальны быў забіты 16 лютага 2024 года ў калоніі ў пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Пазней The Insider высветліў, што палітык быў атручаны высокатаксічным ядам эпібатыдынам. Гэта ў сумеснай заяве пацвердзілі Вялікабрытанія, Швецыя, Францыя, Германія і Нідэрланды.
Чытайце таксама:
У дзень нараджэння Навальнага выйшла аўдыякніга «Патрыёт»