БЕЛ Ł РУС

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

10.07.2026 / 20:12

Nashaniva.com

Іспанскі даследчык Хесус Артэа падчас працы над навуковым даследаваннем «Гісторыя біяразнастайнасці» адкрыў новы від невялікага чырвонага марскога слімака. Новы від атрымаў назву ў гонар футбаліста — марскі слімак Вазінья, паведамляе The Athletic.

Вазінья. Фота: Icon Sportswire via Getty Images

Малюска знайшлі падчас даследаванняў у Карыбскім моры каля Гаваны на Кубе і вострава Гвадэлупа. Паводле слоў вучонага, наданнем назвы ён хацеў выказаць удзячнасць жыхарам Каба-Вэрдэ. У 2023 годзе гэтая краіна ўзнагародзіла яго медалём «За заслугі ў галіне экалогіі».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Хесус Артэа называе адкрытыя ім віды ў гонар футбалістаў. У 2019 годзе ён прысвоіў імя былога брамніка мадрыдскага «Рэала» і зборнай Коста-Рыкі Кейлара Наваса новаму віду дробных марскіх слімакоў.

Зборная Каба-Вердэ нядаўна ўпершыню ў сваёй гісторыі выступіла на чэмпіянаце свету па футболе. Каманда дайшла да 1/16 фіналу, дзе ў дадатковы час саступіла зборнай Аргенціны з лікам 2:3. У гэтым несумненным для невялікай астраўной краіны каля атлантычнага ўзбярэжжа Афрыкі дасягненні вялікая роля яе галкіпера-ветэрана, імя якога стала вядомым на ўвесь свет.

Чытайце таксама:

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час

Прэзідэнт Каба-Вэрдэ зрабіў заяву перад матчам з Аргенцінай

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам

Каментары да артыкула