БЕЛ Ł РУС

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы

10.07.2026 / 20:48

Nashaniva.com

У Варшаве дарожная паліцыя спыніла для праверкі грамадзяніна Беларусі, але яго пасведчанне кіроўцы падалося патрульным падазроным. Высветлілася, мужчына купіў яго некалькі гадоў таму ў Расіі. Цяпер ён можа атрымаць рэальны тэрмін у Польшчы, вынікае з паведамлення дарожнай паліцыі, піша выданне Most.

Фота: ksp.policja.gov.pl

Аўтамабіль Toyota, за рулём якога быў беларус, спынілі падчас аперацыі «Бяспечныя перавозкі 2026» на вул. Aleje Jerozolimskie. Кіроўца паказаў пасведчанне, але ўжо пры яго першасным аглядзе ў супрацоўнікаў узніклі падазрэнні.

«Падрабязны аналіз з выкарыстаннем павелічальнага шкла, абсталяванага ультрафіялетавай падсветкай, паказаў адсутнасць характэрных ахоўных элементаў і прыкметы таго, што дакумент быў выраблены метадам струмянёвага друку», — паведамілі ў паліцыі.

Тады кіроўца прызнаўся, што набыў дакумент некалькі гадоў таму ў Расіі за 1000 еўра.

Мужчыну затрымалі, пасведчанне кіроўцы канфіскавалі, а машыну эвакуявалі.

За выкарыстанне падробленага або змененага дакумента як сапраўднага ў Польшчы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Пенсіянер з Гомеля паверыў махлярам, прадаў кватэру, набраў пазык і аддаў грошы

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Каментары да артыкула