БЕЛ Ł РУС

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

11.07.2026 / 07:03

Nashaniva.com

Альбом Confessions II стаў 13‑м альбомам Мадоны, які заняў першае месца ў брытанскім чарце.

Фота: Santiago Felipe/GC Images

Такім чынам, Мадона стала першай амерыканскай спявачкай у гісторыі, чые альбомы ўзначальвалі хіт-парады Вялікабрытаніі на працягу пяці дзесяцігоддзяў. Першым быў Like a Virgin, які выйшаў у 1984 годзе, піша Бі-бі-сі.

Апошні раз Мадона займала першае месца ў Вялікабрытаніі ў 2012 годзе з альбомам MDNA.

Як паведамляе брытанская кампанія Official Charts Company, якая складае музычныя чарты, цяпер суперзорка дзеліць пятае месца з Элвісам Прэслі па колькасці афіцыйных альбомаў, што дасягнулі першай пазіцыі.

Confessions II — 15‑ы студыйны альбом 67‑гадовай Мадонны. Прадзюсарам большасці кампазіцый стаў брытанскі музыка Сцюарт Прайс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула