БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў

11.07.2026 / 09:46

Nashaniva.com

Будуць пільнаваць, ці не занялі яны «кіраўнічыя пасады» ў дзяржаўнай ці нават прыватнай арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 230 «Аб пытаннях праходжання ваеннай службы, службы ў ваенізаваных арганізацыях». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 ліпеня і ўступіў у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

Міністэрства абароны, органы ўнутраных спраў, Следчы камітэт, органы фінансавых расследаванняў КДК, дыпламатычная служба, органы па надзвычайных сітуацыях цяпер абавязаны не радзей за два разы на год адсочваць працаўладкаванне асоб, звольненых з ваенных пасад і пасад начальніцкага складу «па дыскрэдытуючых абставінах». Маніторынг доўжыцца пяць гадоў з дня звальнення.

Калі выявіцца, што такі чалавек заняў кіруючую пасаду ў дзяржаўнай ці прыватнай арганізацыі, інфармацыя накіроўваецца ў мясцовыя выканкамы «для прыняцця мер рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам». Праўда, у самім указе не прапісваецца прамая забарона на працаўладкаванне — толькі механізм адсочвання і паведамлення ўладам. Што яны будуць рабіць з такой інфармацыяй, незразумела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула