БЕЛ Ł РУС

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка

11.07.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Агульныя выдаткі на вяселле маглі скласці каля 20 мільёнаў даляраў.

Перакрытыя паліцыяй падыходы да «Мэдысан-сквер-гардэн», фота: Charles Sykes / AP

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка. Пра гэта распавёў мэр горада Зохран Мамдані, піша Бі-бі-сі.

На прэс-канферэнцыі яго спыталі, ці будзе Свіфт аплачваць звышурочную працу паліцэйскіх, якія сачылі за бяспекай падчас цырымоніі. Як піша Variety, Мамдані рассмяяўся і сказаў, што яна ўжо заплаціла за дазвол на правядзенне вяселля.

«Сума склала больш за 160 000 даляраў за правядзенне гэтага мерапрыемства і за меры яго бяспекі. Гэты дазвол, наколькі я памятаю, быў канчаткова аформлены ўсяго за некалькі дзён да самога мерапрыемства», — сказаў мэр Нью-Ёрка.

Вяселле Свіфт з гульцом у амерыканскі футбол Трэвісам Келсі святкавалася на Манхэтэне на працягу двух дзён — 2 і 3 ліпеня.

На ім прысутнічала больш за тысячу гасцей, а вакол арэны «Мэдысан-сквер-гардэн», дзе праходзіла цырымонія, былі перакрытыя вуліцы. Усё гэта запатрабавала ўдзелу вялікай колькасці паліцэйскіх.

Колькі каштавала само вяселле, не паведамляецца, але амерыканскі Forbes падлічыў, што агульныя выдаткі маглі скласці каля 20 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?

Аўстрыйца прысудзілі да 15 гадоў за падрыхтоўку нападу на канцэрт Тэйлар Свіфт у Вене

Каментары да артыкула