«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы
Які памер?
«Белпошта» ўводзіць плату памерам 0,5% ад сумы, што перавышае 2 000 рублёў за выдачу і пералік наяўных грошай пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аддзяленнях пошты і пры атрыманні дома.
То-бок пры атрыманні 3000 рублёў, атрыманых з-за мяжы, трэба будзе аддаць 15 рублёў.
«Плата не спаганяецца са сацыяльна значных нетаварных плацяжоў пры ўмове выдачы атрымальнікам арыгінала дакумента або яго копіі, засведчанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, якая пацвярджае прыналежнасць міжнароднага пераводу да сацыяльна значных нетаварных плацяжоў», — паведамляе «Белпошта».