Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе
Партал Numbeo прааналізаваў сярэдні кошт 1 кг курынага філе у розных краінах, грунтуючыся на афіцыйных даных. Самае таннае філе аказалася ў Бангладэш, піша Thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Паводле прыведзеных даных, у ліпені 2026 года сярэдні кошт 1 кг курынага філе ў Бангладэш склаў 2,57 даляра.
На другім месцы размясціўся Пакістан з паказчыкам 2,81 даляра, а трэцяе месца дасталося Індыі — 2,83 даляра.
Украіна і Беларусь занялі 22‑е і 23‑е месцы адпаведна. У нашай краіне 1 кілаграм курынага філе ў сярэднім каштаваў 4,90 даляра, а ва Украіне кошт склаў 4,76 долара.
Расія ў гэтым рэйтынгу размясцілася на 34‑м месцы з паказчыкам 5,78 даляра. Польшча заняла 48‑е (6,79 даляра), Літва — 60‑е (8,05 даляра), Латвія — 62‑е месца (8,17 даляра).
Самае дарагое курынае філе аказалася ў Швейцарыі. Там адзін кілаграм у сярэднім каштаваў 28,43 даляра.
Чытайце таксама:
Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй
У мінскіх школьных сталовых будуць катлеты ў форме сэрца
«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі
Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу