БЕЛ Ł РУС

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету

12.07.2026 / 06:45

Міраслаў Яноўскі

У Ліянэля — асіст. Паўфінал з Англіяй.

Фота: Ed Zurga / AP

Зборная Аргенціны выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, у дадатковы час вырваўшы перамогу ў Швейцарыі — 3:1

Зборная адкрыла лік на 10‑й хвіліне — забіў МакАлістар з пасу Месі, на 67‑й Ндае зраўняў, але на 72‑й Эмбало быў выдалены з поля за другую жоўтую, і Швейцарыя засталася ўдзесяцёх. І потым мужна адбівалася да канца асноўнага часу.

Характэрны момант адбыўся на 82‑й хвіліне пры ліку 1:1.

Месі ў нейкай атацы збілі з ног, парушэння не было, аргенцінец паляжаў секунд пяць на газоне і хутка ўзняўся ды пабег далей шукаць шляхі да варот Швейцарыі. А праз дзве хвіліны выйшаў адзін на адзін з галкіперам швейцарцаў Кобелем, але бакавы суддзя ўзняў сцяжок: афсайд.

Асноўны час скончыўся 1:1.

У дадатковы час на 112‑й хвіліне Хуліян Альварэс забіў гол, а ў самым канцы дадатковага часу кропку паставіў Лаўтара Марцінес — 3:1. 

Такім чынам паўфіналы:

Францыя — Іспанія (аўторак, 22:00)

Англія — Аргенціна (серада, 22:00).

Фінал у наступную нядзелю, 19 ліпеня.

Аргенціна выйграла мінулы чэмпіянат свету, але з 1962 года ніводная зборная двойчы запар не выйгравала мундыяль. У 1958 і 1962 года ЧС запар выйгравала Бразілія, і ўсё, як адрэзала, толькі з перапынкам паміж мундыялямі.

Напрыклад, Аргенціна выйграла ЧС-1986, у фінале 1990 года прайграла ФРГ, Бразілія перамагла на мундыялі ў 1994 годзе, у фінале 1998 года прайграла Францыі. Францыя выйграла ЧС у 2018 годзе, а ў 2022 годзе ў фінале па пенальці саступіла Аргенціне.

Прычым мінуламу пераможцу яшчэ трэба выйсці ў фінал, некаторыя нават у плэй-оф не выходзяць. Як Германія ў 2018 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула