БЕЛ Ł РУС

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт

12.07.2026 / 08:08

Nashaniva.com

У Польшчы па гэтыя булачкі становяцца чэргі.

Фота: riverespressoclub / Instagram

Ягадзянкі — гэта папулярныя ў Польшчы сезонныя булачкі. Іх робяць з дражджавога цеста, зверху пасыпаюць крошкай, а ўнутры — шмат начынкі са свежых чарніц. Выпякаюць іх з канца чэрвеня і пакуль не знікнуць чарніцы. 2 ліпеня ў Польшчы нават адзначаюць Дзень ягадзянкі (нефармальнае свята).

У Мінску сёлета некаторыя кавярні вырашылі пераняць традыцыю. Ягадзянкі прапануюць, напрыклад, у River Espresso Club і ў Come In. Ёсць варыянты не толькі з чарніцамі, ёсць з крэмам ці з малінай.

Фота: cafe.come.in / Instagram

Каштуюць булачкі 9 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула