БЕЛ Ł РУС

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы

12.07.2026 / 11:01

Nashaniva.com

У лобі трэба было хадзіць у ботах.

Патоп у дамах «Мінск-Свет». Скрыншоты відэа

У Мінску 11 ліпеня прайшла моцная залева. Асабліва закранула квартал «Мінск-Свет», дамы «Салонікі» і «Сінгапур». На відэа, якія публікуе «Анлайнер» бачна, як са столі палілася вада. 

На кадрах пад'езд першага паверха дома «Салонікі»: струмені вады са столі заўважныя ў некалькіх месцах, таксама бачна лямпа, якая падае.

А гэта відэа з дома «Сінгапур»:

Сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі ЖК «Мінск-Свет».

«Сёння ў выніку анамальна моцнай залевы ў асобных участках комплексу былі зафіксаваныя лакальныя падтапленні дарог, а таксама адбылося заліццё лобі жылога дома, — гаворыцца ў адказе. 

Адразу пасля паступлення інфармацыі на месца прыбылі спецыялісты кіроўнай арганізацыі ТАА «Хэпі Плэнет». Для выяўлення прычыны заліцця было выканана ўскрыццё аздабленчага слоя столевага перакрыцця. Па яго выніках вызначана, што прычынай стала выцісканне злучэння трубаправода ўнутранай ліўневай сістэмы праз напор, які ўзнік у вонкавай сістэме ліўневай каналізацыі падчас інтэнсіўных ападкаў.

Спецыялісты кіруючай арганізацыі выканалі аднаўленчыя работы пашкоджанага ўчастка ўнутранай ліўневай сістэмы жылога дома. Цяпер працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў заліцця».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула