БЕЛ Ł РУС

У Расіі выпусцілі піва «Мінскае Сталічнае»

13.07.2026 / 12:49

Nashaniva.com

Піва «Мінскае Сталічнае» выпусціў расійскі завод «Трохсосенскі». На тэматычных сайтах напой атрымаў неадназначныя водгукі ад спажыўцоў, піша «Люстэрка».

Як сцвярджае вытворца, у ім «беражліва захаваныя беларускія традыцыі піваварэння і дададзена нотка сталічнай навізны».

Гатунак лагер выпусціў прыватны завод «Трохсосенскі», які знаходзіцца ў горадзе Дзімітраўград Ульянаўскай вобласці.

«Мінскае Сталічнае», у афармленні якога выкарыстана беларуская дзяржаўная сімволіка, атрымала супярэчлівыя водгукі пакупнікоў.

Адны спажыўцы хваляць напой, іншыя ж, наадварот, крытыкуюць яго за «надмерную лёгкасць і разбаўленасць».

«Лёгкая піўная вадзічка ад «Трохсосенскага», але без прысмаку шкарпэтак і іншых мінусаў», — падзяліўся сваім меркаваннем на сайце інтэрнэт-крамы «Красное & Белое» карыстальнік Дзмітрый.

Папулярная сацыяльная сетка для аматараў піва Untappd ацаніла «Мінскае Сталічнае» на 2,65 зоркі з пяці. Такую адзнаку напой атрымаў на падставе 465 водгукаў.

«І навошта я толькі ўзяў гэта, ды яшчэ і ў такой колькасці? Больш не буду. Хоць і не зусім ужо для ракавіны. Проста смак рэгіянальнага разліўнога піва», — адзначыў карыстальнік Untappd Мікалай Драздоў.

Нагадаем, што паводле вынікаў першага паўгоддзя 2026 года Беларусь захоўвае лідарства сярод найбуйнейшых краін — пакупнікоў расійскага піва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула