БЕЛ Ł РУС

Зімовыя канікулы ў школьнікаў будуць доўжыцца два з паловай тыдні

14.07.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны навучальных чвэрцяў і школьных канікул.

Фота: гімназія №4 Мінска

Школьны навучальны год пачнецца 1 верасня і скончыцца 31 мая (у дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў — 25 мая), а першая чвэрць будзе роўна два месяцы і скончыцца 31 кастрычніка.

Восеньскія вакацыі будуць восем дзён: з 1 да 8 лістапада.

Самыя доўгія, калі не ўлічваць летнія, то традыцыйна, зімовыя канікулы. Гэтым разам яны будуць цягнуцца з 25 снежня да 10 студзеня і складуць 17 дзён.

Усё таму, што праваслаўнае Раство будзе ў чацвер, і там, напэўна, дарослы люд чакаюць выходныя з чатырох дзён (7‑10 студзеня).

Вясновыя вакацыі — восем дзён: з 21 да 28 сакавіка 2027 года.

Летнія канікулы, калі не лічыць вучняў 9‑х і 11‑х класаў, будуць 92 дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула