Пад Мінскам маленькую дзяўчынку моцна ўдарыла токам
У Мінскім раёне ў вёсцы Абчак маленькая дзяўчынка атрымала траўму электрычным токам, піша pristalica.by.
Здымак ілюстрацыйны
Здарэнне адбылося 12 ліпеня. Дзіця 2022 года нараджэння знаходзілася дома і падчас гульні заўважыла провад, які тырчаў з разеткі і быў абматаны ізаляцыйнай стужкай. Дзяўчынка дакранулася да яго і атрымала ўдар токам.
Пацярпелую даставілі ў Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Медыкі дыягнаставалі ў яе электратраўму першай ступені.