БЕЛ Ł РУС

Керч засталася без электрычнасці

15.07.2026 / 10:21

Nashaniva.com

Горад, размешчаны ва ўсходняй частцы анексаванага Крыма, цалкам абясточаны ў выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у ноч на 15 ліпеня.

Керч, фота Wikimedia Commons

Паводле слоў прызначанага Расіяй кіраўніка адміністрацыі Керчы Івана Кошаля, «органы жыццезабеспячэння» працуюць за кошт рэзервовых крыніц сілкавання.

У прэс-службе «Крымэнерга» паведамілі, што пасля атакі дронаў без электрычнасці засталася частка населеных пунктаў у паўночна-заходнім і ўсходнім раёнах паўвострава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула