БЕЛ Ł РУС

Вобшук у даследчыка рэпрэсій Ігара Станкевіча быў звязаны з ініцыятыва «Нацыя лідараў»

15.07.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Учора паведамлялася, што ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5‑6 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі КДБ.

У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву «Нацыя лідараў», якая ладзіць анлайн-курсы па розных кірунках — ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу, піша «Віцебская вясна».

Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх.

Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы «Нацыя лідараў».

У кастрычніку 2024 года ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС з’явілася «экстрэмісцкае фармаванне «Ордэн». Там згадваліся некалькі дваравых чатаў, але ў якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца «экстрэмісцкая дзейнасць», у адпаведным рашэнні КДБ былі згаданыя сайт «Нацыя лідараў», тэлеграм-канал і тэлеграм-чат «Нацыя лідараў, You-Tube-канал «Нацыя лідараў анлайн-хаб», старонкі «Нацыя лідараў» у Іnstagram і Facebook.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула