Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы
Нас чакае ў нядзелю суперфінал Іспанія — Аргенціна.
Rebecca Blackwell / AP
Англія забіла ў пачатку другога тайма — вызначыўся Энтані Гордан, а потым Аргенціна села на чужыя вароты.
Два галявыя пасы Месі цягам пяці хвілін на 85‑й і 90-й Энца Фернандэсу і Лаўтару Марцінесу — і Аргенціна ў фінале, дзе ў нядзелю згуляе з Іспаніяй (пачатак а 22:00).
Аргенціна тройчы выйграла чэмпіянат свету (1978, 1986, 2022). Іспанія толькі аднойчы (2010).
У матчы за трэцяе месца згуляюць Францыя і Англія (00:00, нядзеля).