15‑гадовы бяспраўнік у Іванаўскім раёне вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэвы
Хлопец учора ехаў на аўтамабілі Opel
На скрыжаванні з аўтадарогай Н-472 «Іванава — Моталь — Тышкавічы — Аброва» не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і наехаў на прыдарожныя дрэвы.
У выніку ДТЗ 15‑гадовы кіроўца аўтамабіля і 17‑гадовы пасажыр былі шпіталізаваныя, паведамляе абласная міліцыя.