БЕЛ Ł РУС

Перапынак у фінале чэмпіянату свету будзе доўжыцца 30 хвілін

16.07.2026 / 15:35

Nashaniva.com

ФІФА плануе павялічыць працягласць перапынку ў фінальным матчы чэмпіянату свету-2026 да 30 хвілін. Перапынак паміж таймамі заўсёды складае 15 хвілін.

Стадыён «Метлайф» у Іст-Рутэрфордзе, за ім на даляглядзе — Нью-Ёрк. Фота: Seth Wenig / AP

Змены неабходныя для правядзення маштабнага 11‑хвіліннага музычнага шоу ў стылі амерыканскага Супербоула, паведамляе The Telegraph.

Куратарам выступу прызначаны лідар гурта Coldplay Крыс Марцін.

На сцэне стадыёна «Метлайф» у Іст-Рутэрфордзе, што ля Нью-Ёрка, выступяць Мадонна, Шакіра, BTS і Джасцін Бібер.

Таксама ў канцэртную праграму інтэграваныя выступы нігерыйскага спевака Burna Boy, венесуэльскага дырыжора Густава Дудамеля, школьнага хору PS22 Chorus і персанажаў дзіцячых перадач «Вуліца Сезам» і «Мапет-шоу».

Акрамя гэтага, за паўтары гадзіны да стартавага свістка пачнецца цырымонія закрыцця турніру. У ёй прымуць удзел Робі Уільямс, Ніколь Шэрзінгер і акцёр Том Круз. 

Фінал чэмпіянату свету пачнецца а 22‑й у нядзелю па беларускім часе. У ім згуляюць Аргенціна і Іспанія.

У матчы за 3‑е месца 22 гадзінамі раней згуляюць Францыя і Англія (00:00, нядзеля).

Чытайце таксама:

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў

Каментары да артыкула