БЕЛ Ł РУС

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту

18.07.2026 / 11:08

Сяргей Гезгала

За ноч нанесеныя і хірургічныя ўдары па 13 суднах расійскага гандлёвага флоту ў Чорным моры.

Пажар на складзе Wildberries у падмаскоўнай Электрасталі пасля ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў. Скрыншот з відэа

У выніку ўдараў украінскіх беспілотнікаў другі па памеры лагістычны хаб «ВБ» у падмаскоўнай Электрасталі згарэў дашчэнту, а ў хабе ў Катоўску Тамбоўскай вобласці загінулі сем працаўнікоў начной змены.

Гарыць таксама нафтабаза ў падмаскоўным Нагінску.

За ноч нанесеныя і ўдары па 13 судах расійскага гандлёвага флоту ў Чорным моры. Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі сёння звярнуў увагу, што ўдары па караблях наўмысна наносяцца малымі беспілотнікамі па рулявой частцы і сістэмах сувязі з тым, каб не ўтваралася разліваў нафтапрадуктаў.

У той жа час гіганцкі пажар у Маскоўскай вобласці відаць з розных раёнаў Маскоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула