БЕЛ Ł РУС

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў

19.07.2026 / 20:42

Nashaniva.com

Гэта звязваюць у тым ліку з рыторыкай польскіх палітыкаў.

Акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве, 24 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў. У першай палове 2026 года зафіксавана 180 заяў пра злачынствы на глебе нянавісці супраць грамадзян Украіны — гэта на 30% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года (для параўнання: 267 заяў за ўвесь 2024 год і 275 за ўвесь 2025-й). Калі тэмпы захаваюцца, да канца года іх колькасць можа дасягнуць 360, піша Rzeczpospolita.

Сацыёлаг Яцак Кухарчык кажа пра «эфект уседазволенасці» на фоне рыторыкі некаторых польскіх палітыкаў і расійскай дэзінфармацыі.

Саюз украінцаў у Польшчы ў сваім дакладзе адзначае, што ўспышкі антыўкраінскіх настрояў маюць хвалепадобны характар і прывязаны да палітычных падзей — прэзідэнцкай кампаніі 2025 года, а ў 2026‑м — да скандалу вакол рашэння Зяленскага назваць вайсковае падраздзяленне імем УПА (у адказ прэзідэнт Наўроцкі забраў у Зяленскага ордэн Белага арла).

Згодна з ліпеньскім апытаннем IBRiS, 33,6% палякаў змянілі стаўленне да ўкраінцаў у горшы бок (у лепшы — толькі 1,8%). Больш за палову апытаных (56%) вінавацяць у крызісе Зяленскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула