«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры
Зборная Іспаніі забрала ўсе індывідуальныя ўзнагароды пасля фіналу чэмпіянату свету.
Родры цалуе «залаты мяч» чэмпіянату свету. Фота: Adam Hunger / AP
Найлепшым гульцом фінальнага матча быў прызнаны аўтар пераможнага гола Феран Торэс.
Паў Кубарсі атрымаў узнагароду найлепшаму маладому футбалісту турніру.
Унаі Сімон, які ўстанавіў рэкорд чэмпіянатаў свету, прапусціўшы ўсяго 1 гол у 8 матчах, быў прызнаны найлепшым брамнікам ЧС-2026.
А «Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў капітан зборнай Іспаніі Родры.