«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны
Экранізацыя паэмы Гамера з Мэтам Дэйманам выйшла ў 73 краінах і паказала найлепшыя вынікі ў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі. Амаль чвэрць стартавых збораў забяспечыў фармат IMAX.
Мэт Дэйман год гадаваў бараду для здымкаў у фільме
Фільм Крыстафера Нолана «Адысея» сабраў $264,1 млн за першы ўік-энд сусветнага пракату, стаўшы самым паспяховым стартам у кар’еры рэжысёра, паведамляюць Variety і The Wrap.
Карціна вытворчасці Universal зарабіла $124,5 млн у ЗША і Канадзе і $139,6 млн на міжнародных рынках. Гэта найбуйнейшы сусветны дэбют сярод фільмаў Нолана, які перасягнуў вынік «Цёмнага рыцара: Адраджэнне легенды» (2012), які за першы ўік-энд сабраў $249 млн. Гэтыя паказчыкі не ўлічваюць інфляцыю і змяненне кошту квіткоў.
Фільм Нолана «Адысея» — экранізацыя аднайменнай старажытнагрэчаскай паэмы Гамера, якая распавядае пра цара Ітакі Адысея, які пасля заканчэння Траянскай вайны спрабуе вярнуцца дадому да жонкі Пенелопы і сына Тэлемаха.
У фільме зняліся Мэт Дэйман, Эн Хэтуэй (Пенелопа), Том Холанд (Тэлемах), Роберт Пацінсан (Антыной), Джон Бернтал (Менелай), Зендэя (Афіна), Лупіта Нуонга (Алена Прыгожая), Шарліз Тэран (Каліпса), Міа Гот (Меланфо). Ад імя аэда (старажытнагрэцкага сказіцеля) увесь фільм гаворыць рэпер Трэвіс Скот.