БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар

20.07.2026 / 13:50

Nashaniva.com

Яна лічыцца наймацнейшай шахматысткай свету.

Юдзіт Полгар, фота як інстаграм

У нядзелю ўвечары афіцыйна завяршыўся прэзідэнцкі тэрмін прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, які пагадзіўся сысці ў адстаўку пасля таго, як нядаўна прыйшла да ўлады партыя «Ціса» змяніла канстытуцыю краіны. Прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр паведаміў, што мае намер прапанаваць прэзідэнцкую пасаду Юдзіт Полгар — гросмайстарцы, якая лічыцца наймацнейшай шахматысткай у гісторыі, піша Бі-бі-сі.

Паўнамоцтвы прэзідэнта пераважна цырыманіяльныя, аднак ён мае права вяртаць законапраекты ў парламент на паўторны разгляд або накіроўваць іх у Канстытуцыйны суд, склад якога таксама быў сфармаваны ў гады кіравання Віктара Орбана.

«Нашай краіне патрэбныя адзінства, мір і прэзідэнт, якім могуць ганарыцца ўсе венгры», — напісаў кіраўнік урада ў фэйсбуку.

Ён дадаў, што ў панядзелак сустрэнецца з Полгар і спытае, ці згодная яна стаць прэзідэнтам краіны.

«Імя Юдыт Полгар непарыўна звязана з талентам і адданасцю сваёй справе. Як самая паспяховая шахматыстка яна на працягу 26 гадоў узначальвала сусветны рэйтынг і ўваходзіла ў дзясятку наймацнейшых шахматыстаў свету», — адзначыў Мадзьяр.

Юдхітт Полгар, якой 23 ліпеня споўніцца 50 гадоў, лічыцца наймацнейшай шахматысткай у гісторыі. Яна стала першай жанчынай, якой удалося пераадолець рэйтынгавую адзнаку ў 2700 пунктаў. У яе сёстры-шахматысткі Жужа і Софія. 

Гуляць у шахматы яна пачала ў пяцігадовым узросце, а ўжо ў 15 гадоў стала гросмайстрам, пабіўшы рэкорд Бобі Фішэра.

З самага пачатку прафесійнай кар'еры Полгар выступала ў мужчынскіх турнірах. У 2002 годзе падчас матча паміж зборнай Расіі і зборнай свету яна перамагла Гары Каспарава, які за некалькі гадоў да таго сцвярджаў, што «шахматы не вельмі падыходзяць жанчынам», бо «жанчыны не такія моцныя байцы».

Яшчэ раней, у 1998 годзе, яна таксама перамагла Анатоля Карпава на адным з турніраў.

У 2014 годзе Полгар завяршыла прафесійную кар'еру, а пазней узначальвала жаночую зборную Венгрыі па шахматах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула