У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net
Пра спыненне працы праекта Gulagu.net напісаў яго заснавальнік Уладзімір Асечкін. Ён заявіў, што працу праваабаронцаў давялося прыпыніць «з улікам новых рэалій і рызык».
Gulagu.net быў заснаваны Уладзімірам Асечкіным у 2011 годзе. Ён і праваабаронцы, якія з ім супрацоўнічалі, асвятлялі катаванні ў расійскіх турмах, з-за працы праекта Асечкіну давялося эміграваць.
У 2021 годзе беларускі праваабаронца і праграміст Сяргей Савельеў, які сядзеў у Саратаўскай абласной туберкулёзнай бальніцы (АТБ-1) і супрацоўнічаў з Gulagu.net, апублікаваў маштабны архіў відэа з катаваннямі і згвалтаваннямі зняволеных у ёй. У выніку былі заведзеныя пяць крымінальных спраў па фактах гвалту ў АТБ-1, а праз месяц Уладзімір Пуцін звольніў начальніка Федэральнай службы выканання пакаранняў. Удзельнікі катаванняў атрымалі ад 12 гадоў калоніі да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Стала вядома, як вызвалілі беларуса, які перадаў відэа катаванняў у расійскіх турмах