БЕЛ Ł РУС

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу

20.07.2026 / 19:30

Nashaniva.com

20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне працы банка даных аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з краіны часова абмежаванае, паведаміла прэс-служба палітыка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Неабходнасць прыняцця дакумента, як паведамляецца: звязаная з карэктаваннем заканадаўства і практыкай прымянення ранейшых норм.

Указ прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцяў абмену інфармацыяй паміж дзяржаўнымі органамі, а таксама ўзмацненне абароны звестак, якія захоўваюцца ў адпаведным банку інфармацыі.

Грамадзяне змогуць атрымаць інфармацыю пра наяўнасць абмежаванняў на выезд у любым падраздзяленні грамадзянства і міграцыі.

Акрамя таго, скарачаецца тэрмін атрымання такой інфармацыі — цяпер гэтыя звесткі павінны давацца на працягу аднаго працоўнага дня.

Чытайце таксама:

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі

Мяжу з Польшчай за паўгода спрабавалі незаконна перасячы ўсяго 235 разоў

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты

Каментары да артыкула